контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

У Беларусі падвялі вынікі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання гарадоў. Сярод яго пераможцаў значыцца і Сянно, інфармацыя аб гэтым змешчана на афіцыйным сайце Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

15 мая 2017

У намінацыі “Гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў” наш райцэнтр падзяліў першае месца з гарадамі Чэрыкаў Магілёўскай вобласці, Нароўля і Тураў Гомельскай вобласці.

У намінацыі “Гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў” наш райцэнтр падзяліў першае месца з гарадамі Чэрыкаў Магілёўскай вобласці, Нароўля і Тураў Гомельскай вобласці.

Згодна з умовамі конкурсу кожны з гарадоў-пераможцаў атрымае прэмію ў памеры 1500 базавых велічын. Грашовыя сродкі будуць пералічаныя да 1 ліпеня бягучага года. Не менш за 70% накіруюць на добраўпарадкаванне і развіццё населеных пунктаў, да 30% — на прэміраванне кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарнай ачыстцы.

Вольга БАНДАРЭВІЧ
«Голас Сенненшчыны» http://www.senno.by/