контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

У ААТ "СІНЯГОРСКАЕ" З КАРЫСЦЮ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЬ АДВЕДЗЕНЫ ДЛЯ РАМОНТУ МАШЫННА-ТРАКТАРНАГА ПАРКУ ЧАС

28 января 2016

У ААТ "СІНЯГОРСКАЕ" З КАРЫСЦЮ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЬ АДВЕДЗЕНЫ ДЛЯ РАМОНТУ МАШЫННА-ТРАКТАРНАГА ПАРКУ ЧАС

Для гэтага была праведзена дэфектоўка ўсёй тэхнікі, якая маецца ў таварыстве, пачынаючы з зернеўборачных камбайнаў, энерганасычаных трактароў, да кормаўборачнай тэхнікі, сельскагаспадарчых машын і прычэпаў. На машынным двары парадак: уся збожжаўборачная, глебаапрацоўчая тэхніка пастаўлена на працяглае захоўванне.

У ААТ «Сінягорскае» добра ведаюць цану сялянскай працы і з карысцю стараюцца выкарыс¬таць адведзены для рамонту машынна-трактарнага парку час.

Для гэтага была праведзена дэфектоўка ўсёй тэхнікі, якая маецца ў таварыстве, пачынаючы з зернеўборачных камбайнаў, энерганасычаных трактароў, да кормаўборачнай тэхнікі, сельскагаспадарчых машын і прычэпаў. На машынным двары парадак: уся збожжаўборачная, глебаапрацоўчая тэхніка пастаўлена на працяглае захоўванне.

Па словах галоўнага інжынера гаспадаркі Віктара Сянько, гатоўнасць тэхнікі да вясенніх палявых работ складае 50%. Адрамантаваны культыватары, счэпка барон, два рухавікі на трактары Беларус-1212. Зараз вядзецца рамонт дыскатара.

Галоўная праблема, якая стрымлівае рамонтныя работы, недахоп грошай на набыццё запчастак. А вось тыя, што можна адрэстаўрыраваць, у ААТ «Сінягорскае» рамантуюць уласнымі сіламі. У гаспадарцы падлічылі, што гэта значна танней, чым набываць новыя. На спецыялізаванае прадпрыемства адпраўляюцца толькі тыя агрэгаты, наладзіць якія сваімі сіламі няма магчымасці.

— Кожны механізатар сам рамантуе замацаваныя за ім агрэгаты, — расказвае Віктар Генадзьевіч. — Работнікі зацікаўлены ў тым, каб трактары, прычапныя агрэгаты працавалі без збояў. Калі ж своечасова не падрыхтуеш глебу і не адсеешся, летам не атрымаеш высокага ўраджаю. У выніку ўсё адаб'ецца на эканоміцы гаспадаркі і зарплаце саміх механізатараў, тым больш што многія з іх у час жніва садзяцца за штурвал камбайнаў.

Сярод лепшых механізатараў гаспадаркі Віктар Сянько называе Аляксандра Галынчыка, які адказна адносіцца да любой даручанай справы, заўсёды старанна і ўмела працуе і на рамонце тэхнікі.

Ларыса МУКАМОЛАВА
НА ЗДЫМКУ: (справа налева) Віктар Сянько і Аляксандр Галынчык
Фота Ірыны Хасанавай