Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
2 апреля 2015
Традыцыйны Тыдзень музыкі прайшоў у Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў
Выкладчыкі ўстановы запрасілі ў падарожжа па музычнай краіне выхаванцаў дзіцячых садоў, вучняў пачатковых класаў абедзвюх школ райцэнтра. Хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі на канцэртах, дзе перад імі выступілі навучэнцы ДШМ. Юныя сенненцы змаглі бліжэй пазнаёміцца з музычнымі інструментамі, іграць на якіх вучаць у школе.

Тыдзень музыкі нездарма праходзіць у пачатку вясны. Ужо ў маі ў школе мастацтваў стартуюць прыёмныя праслухоўванні. І ва ўстанове спадзяюцца, што сярод тых, хто пабываў на сёлетніх сакавіцкіх канцэртах, нямала будучых навучэнцаў Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў.