контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

ШЭСЦЬ РАЗОЎ ПА ТЫСЯЧЫ

17 сентября 2015

ШЭСЦЬ РАЗОЎ ПА ТЫСЯЧЫ

Андрэй Бяляеў шчыруе на хлебных палетках саўгаса імя Машэрава з 1992 года, і кожнае жніво механізатар садзіцца за штурвал зернеўборачнага камбайна. Сёлета яго экіпаж, у склад якога ўваходзіў і Дзмітрый Маісеенка, намалаціў 1404 тоны збожжа. Тысячны намалот пераадолены ў шосты раз.

Андрэй Бяляеў шчыруе на хлебных палетках саўгаса імя Машэрава з 1992 года, і кожнае жніво механізатар садзіцца за штурвал зернеўборачнага камбайна. Сёлета яго экіпаж, у склад якога ўваходзіў і Дзмітрый Маісеенка, намалаціў 1404 тоны збожжа. Тысячны намалот пераадолены ў шосты раз.

— Вынік мог бы быць лепшым. Аднак у мяне новы памочнік, які на камбайне працуе першы сезон. Дзіма хоць і стараўся, вопыту крыху не хапіла, — Андрэй Іванавіч гаворыць пра гэта без шкадавання, бо ўпэўнены — малады механізатар вырасце ў сапраўднага майстра сваёй справы.
Яшчэ адным складнікам высокіх намалотаў з хлебнай нівы з’яўляецца высокая ўраджайнасць. Зрэшты, і яна — вынік працы людзей: механізатараў, аграномаў, інжынераў. І не толькі тых, што працуюць у сельскай гаспадарцы. Многае залежыць ад канструктараў сельскагаспадарчай тэхнікі, спецыялістаў, якія працуюць на яе вытворчасці.

— Мне давялося эксплуатаваць «Дон», «Ліду». Зараз убіраем хлеб на КЗС-1218. Кожная марка зернеўборачных камбайнаў мае свае асаблівасці. Але важна своечасова падрыхтаваць машыну да жніва, — упэўнены ас-камбайнер.

Доўгі час, яшчэ са школьных гадоў, памочнікам у Андрэя Бяляева на жніве быў сын. Зараз Дзяніс служыць у войску. У жніўні быў у водпуску і не ўцярпеў, каб не папрацаваць за штурвалам камбайна. Так што змена ў знакамітага на Сенненшчыне хлебароба ёсць.

НА ЗДЫМКУ: Андрэй Бяляеў, камбайнер-тысячнік СУП «Саўгас імя Машэрава»