Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
19 февраля 2020
Сенненцы достойно приняли участие в областном смотре-конкурсе фольклорного искусства детей и молодёжи «Ад прашчураў – да зор»
Сенненскі клуб аматараў фальклору «Крывія» заняў два першыя месцы на ХIII абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў – да зор».
Сенненскі клуб аматараў фальклору «Крывія» заняў два першыя месцы на ХIII абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў – да зор».
Па словах Дзмітрыя Зайко, кіраўніка клуба «Крывія», у конкурсе ўдзельнічалі лепшыя калектывы з усёй Віцебскай вобласці. Артысты прадстаўлялі нумары ў конкурсах дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў, музычных інструментальных капэл традыцыйнага складу, турніры пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў, харэаграфічнай імправізацыі (салісты) ў малодшай, сярэдняй і старэйшай узроставых катэгорыях. Сенненскія танцоры паказалі такія беларускія побытавыя танцы як «Ночка», «Барыня», «Лысы», «Абэрак», «Каробачка», «Жабка» і іншыя.
Па выніку конкурснай праграммы ўдзельнік клуба Анатоль Любіеў заняў першае месца ў харэаграфічнай імправізацыі. У парным танцы ён і Ліяна Макеенкава таксама атрымалі перамогу.
Анатоль МОСІН