Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
10 декабря 2015
СЕННЕНСКАЯ ДМШ ЗБІРАЕ СЯБРОЎ
У Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў у гэтыя дні рыхтуюцца да юбілейнай імпрэзы. Сёлета ўстанова адзначае свой паўвекавы юбілей.
У Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў у гэтыя дні рыхтуюцца да юбілейнай імпрэзы. Сёлета ўстанова адзначае свой паўвекавы юбілей.
За 50 гадоў школа ўзгадавала сотні выпускнікоў. Адны з іх вярнуліся ў ДМШ працаваць выкладчыкамі, іншыя сталі вядомымі музыкантамі. Але і тым, хто не абраў музыку сваёй прафесіяй, вучоба ў школе дала многае.
У гэту пятніцу, 11 снежня, Сенненская дзіцячая школа мастацтваў запрашае сваіх былых выпускнікоў і ўсіх жадаючых на юбілейную вечарыну, якая пройдзе ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Пачатак канцэрта прызначаны на 16.00.