контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

РЫХТУЕМСЯ ДА ЗІМЫ

10 ноября 2015

РЫХТУЕМСЯ ДА ЗІМЫ

Цёплае сухое надвор’е, што ўсталявалася на працягу апошняга месяца, спрыяла пастаноўцы сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае зімовае захаванне. У ААТ «Студзёнка», па ацэнцы галоўнага інжынера сельгасарганізацыі Аляксандра Няфёдава, гэта работа выканана на 90%.

Цёплае сухое надвор’е, што ўсталявалася на працягу апошняга месяца, спрыяла пастаноўцы сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае зімовае захаванне. У ААТ «Студзёнка», па ацэнцы галоўнага інжынера сельгасарганізацыі Аляксандра Няфёдава, гэта работа выканана на 90%.

– Сучасная сельскагаспадарчая тэхніка высокапрадукцыйная, але і каштуе яна нятанна. Так што трэба рабіць усё, каб яна служыла як мага даўжэй, — разважае ён.
З уборкай кукурузы на сілас у сельгасарганізацыі крыху запазніліся. Таму два кормаўборачныя комплексы стаяць на машынным двары яшчэ нават неачышчаныя ад рэшткаў расліннасці. Працягваецца ворыва. Аб пастаноўцы плугоў на зімовае захаванне нават не вядзецца гаворка. А вось зернеўборачныя камбайны, сеялкі, пасяўныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты, іншая тэхніка пастаўлены на пляцоўках, дзе яны будуць захоўвацца да наступнага сезона. Дзе-нідзе, праўда, яшчэ трэба апрацаваць рабочыя органы антыкаразійным пакрыццём, пабяліць шыны. Спецыялізаванае звяно сёлета ў Студзёнцы не стваралі. Кожны механізатар замацаваную за ім тэхніку да пастаноўкі на зімовае захаванне рыхтаваў самастойна. Пры неабходнасці прыходзілі на дапамогу адзін аднаму. А вось кантроль за захаваннем тэхналагічных патрабаванняў быў наладжаны вельмі жорсткі. Сельгасарганізацыя не мае магчымасці паставіць у ангары нават зернеўборачную і кормаўборачную тэхніку. Усе машыны і агрэгаты захоўваюцца на адкрытых пляцоўках. Каб зменшыць уздзеянні прыродных фактараў, падоўжыць час эксплуатацыі тэхнікі, іншага шляху проста няма.

Не забыліся на правілы аховы працы. У якасці падставак сёлета выкарыстоўваліся толькі металічныя прыстасаванні — ніякіх драўляных калодак.

Віктар Пагарэльскі, механізатар ААТ «Студзёнка», з якім удалося пагаварыць, не хаваў: «Работы ў полі, на фермах усім не хапае, так што рады любому занятку на машынным двары. Кожнае заданне імкнёмся выконваць дакладна. Ад гэтага, ужо вясной, у многім будзе залежыць тэхнічны стан машын і абсталявання».

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ
НА ЗДЫМКУ: Віктар Пагарэльскі
завяршае работу па пастаноўцы
на зімовае захаванне сеялкі
Фота аўтара