Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
25 января 2016
РЫБАЛКА ПА-СЕННЕНСКІ
Тое, што Сенненшчына — край азёр — бясспрэчны факт. І, канешне, спрытнымі рыбакамі наша зямля славіцца таксама. Гэта даказалі спаборніцтвы па зімовай рыбалцы. Яны прайшлі на Сенненскім возеры. Там сабралася каля сотні чалавек з 13 каманд.
Тое, што Сенненшчына — край азёр — бясспрэчны факт. І, канешне, спрытнымі рыбакамі наша зямля славіцца таксама. Гэта даказалі спаборніцтвы па зімовай рыбалцы. Яны прайшлі на Сенненскім возеры. Там сабралася каля сотні чалавек з 13 каманд.
Пасля рэгістрацыі ўдзельнікаў, адкрыцця спаборніцтваў, рыбакі адправіліся да сваіх лунак. Дзве з паловай гадзіны яны лавілі акунькоў, плотак і іншую азёрную рыбу. Дазвалялася выкарыстоўваць адну вудачку з рознай снасцю: зімовай блешняй, балансірам, мармышкай і іншымі прыладамі, якія не забараняюцца заканадаўствам, а таксама ўжываць прыкорм, дадатковае грузіла, жывёльныя, раслінныя ці штучныя насадкі.
Групы падтрымкі ў гэты час рыхтавалі на беразе вогнішчы для конкурсу «Юшка па-сенненскі».
У агульным заліку перамагла каманда райспажыўтаварыства. Вага іх рыбы склала больш двух з паловай кілаграмаў. Самы вялікі індывідуальны ўлоў атрымаўся ў Сяргея Бязлюдава («ПС «Сянно»): без малога 2 кг рыбы. Крыху адстаў ад яго Дзмітрый Глотаў. У намінацыі «Самая маленькая рыбка» першае месца заняў Аляксандр Наваковіч (РАНС). Памер яго акунька склаў 7 см. На самай справе, гэтая намінацыя падаецца, як мінімум, спрэчнай. Навошта нішчыць малькоў? Самую вялікую рыбу (акуня) вылавіў Дзмітрый Белаус (НПС «Дружба»). Самым сталым удзельнікам спаборніцтваў прызнаны Аляксандр Гарнак, юным — Рэнат Парэпка. Адзінай жанчынай-рыбачкай была Наталля Парэпка (ПС «Сянно»). Спецыяльны прыз выйграла сямейная пара з ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» Сяргей і Марыя Жыгалавы.
У конкурсе «Юш¬ка па-сенненскі» самую смачную рыбную страву прыгатавалі супрацоўнікі НПС «Дружба». На другім месцы — РУП ЖКГ. Трэцяе прысудзілі ДЭУ-38.
Ірына Хасанава