контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

РОЗНАКАЛЯРОВЫ ЛІСТАПАД

5 ноября 2015

РОЗНАКАЛЯРОВЫ ЛІСТАПАД

Цудоўная пара восень. Нездарма ёй прысвячаюць пранікнёныя радкі паэты і пісьменнікі.

Цудоўная пара восень. Нездарма ёй прысвячаюць пранікнёныя радкі паэты і пісьменнікі.

Зачароўвае прыгажосцю чырвона-жоўтае лісце, якое шамаціць пад нагамі. Але калі такой «прыгажосці» становіцца зашмат, яна ўжо не вабіць вока. І трэба прыкласці нямала намаганняў, каб школьны двор быў чыстым і ўтульным. Менавіта на гэта накіравана і акцыя «Рознакаляровы лістапад», якая праходзіць у Машканскай ДССШ. Навучэнцы прымаюць у ёй актыўны ўдзел.

Наводзіцца парадак не толькі ў школьным двары, але і ў парку, дзе ўстаноўлены помнік воінам-вызваліцелям аграгарадка Машканы. Прыбіраюць дзеці і двары дамоў, у якіх жывуць.

Прыемна працаваць на свежым паветры, любавацца прыгажосцю восеньскай прыроды, назіраць змены ў ёй перад першым зазімкам.


Вікторыя Машэра,
вучаніца 8 класа Машканскай ДССШ,
член аб’яднання па інтарэсах «Голас юнага краязнаўца».
На здымку: ідзе ўборка лісця.