контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

РАМОНТ СВАІМІ СІЛАМІ

1 октября 2015

РАМОНТ СВАІМІ СІЛАМІ

Зрабіць любы рамонт сёння задавальненне не з танных. Але ў Сенненскай ЦРБ рызыкнулі заняцца гэтай справай. Касметычны рамонт і рэканструкцыю палат і кабінетаў тут праводзяць уласнымі сіламі.

Зрабіць любы рамонт сёння задавальненне не з танных. Але ў Сенненскай ЦРБ рызыкнулі заняцца гэтай справай. Касметычны рамонт і рэканструкцыю палат і кабінетаў тут праводзяць уласнымі сіламі.

Рэканструявана памяшканне, дзе цяпер знаходзіцца стаматалагічнае аддзяленне, з рэгістратурай, гардэробам і санвузлом. І пацыентам зручна, і бюджэтныя сродкі зэканомілі.
Рамонтныя работы працягваюцца. Сёння набылі новы выгляд і асобныя санвузлы палаты хірургічнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў цэнтральнай райбальніцы, былыя зубныя кабінеты, у якіх цяпер размясцілася жаночая кансультацыя. А на яе месцы ў адрамантаваных памяшканнях з асобным уваходам пачалі працаваць пакой прыёму здаровых дзяцей і кабінет прышчэпак дзіцячай кансультацыі.

Намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у час нядаўняга наведвання Сенненскай ЦРБ станоўча ацаніла ініцыятыву мясцовых медыкаў і вынікі рамонту, у тым ліку, у плане эканоміі бюджэтных грошай.


Таццяна Буракова
На здымку: палата пасля рамонту