контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Раённаяе спажывецкае таварыства рыхтуецца да абласнога свята-кірмашу «Дажынкі-2016»

27 июня 2016

Раённаяе спажывецкае таварыства рыхтуецца да абласнога свята-кірмашу «Дажынкі-2016»

Як і іншыя арганізацыі і ўстановы горада, раённае спажывецкае таварыства рыхтуецца да абласнога свята-кірмашу «Дажынкі-2016″. Будаўніча-рамонтныя работы вядуцца амаль на 20 аб'ектах.

Як і іншыя арганізацыі і ўстановы горада, раённае спажывецкае таварыства рыхтуецца да абласнога свята-кірмашу «Дажынкі-2016″. Будаўніча-рамонтныя работы вядуцца амаль на 20 аб'ектах.

Сярод іх магазіны райцэнтра «Кантынент», «Світанак», «Родны кут» №6 і №7, «Будаўнік», рэстаран «Акропаль», кафэ «Міраж» і «Вернісаж», каўбасны цэх, хлебазавод і іншыя. У некаторых гандлёвых прадпрыемствах пройдуць істотныя змены. Напрыклад, магазін «Гаспадарчыя тавары» будзе рэканструяваны пад продаж будаўнічых матэрыялаў.

Зменіць сваё аблічча і сенненскі «Універмаг». Тут прадугледжана замена столі, аддзелка сцен і падлогі сучаснымі матэрыяламі. Памяняецца і профіль аддзелаў. З'явяцца аддзелы «Дамашні тэкстыль», «Парфюмерыя». Першы паверх магазіна зоймуць «Гаспадарчыя тавары». Будзе ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне, арыентаванае на асобныя групы тавараў, да якіх пакупнікі атрымаюць свабодны доступ.

Таццяна Буракова