контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

<p>Пра бяспеку пры курэнні</p>

24 ноября 2020

<p>Пра бяспеку пры курэнні</p>

Сенненскія ратавальнікі штотыдзень праводзяць пажарна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах раёна.

Сенненскія ратавальнікі штотыдзень праводзяць пажарна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах раёна.

Першы намеснік начальніка Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Васільевіч Паўлоўскі пагутарыў з працоўным калектывам на будаўнічай пляцоўцы аб'екта будаўніцтва "Рэканструкцыя дзяржаўнай установы адукацыі сярэдняй школы № 2 г. Сянно". Тэмай для сустрэчы стала прафілактыка пажараў у быце і на рабочых месцах асабліва пры курэнні. Работнік МНС распавёў пра небяспеку, якую тоіць у сабе цыгарэта, заклікаў не ствараць пры курэнні пажаранебяспечныя сітуацыі, ні ў якім разе не паліць у ложку. Для разумення ўсёй вастрыні праблемы Сяргей Васільевіч агучыў статыстыку пажараў на Сенненщине, зрабіўшы акцэнт на галоўнай крыніцы бяды – нядбайнасці і няўважлівасці, няведанні элементарных азоў бяспекі, няўменні выразна дзейнічаць у выпадку падобнага здарэння.

У завяршэнне сустрэчы Сяргей Васільевіч уручыў кожнаму з прысутных тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю і адказаў на пытанні, якія цікавілі прысутных.