Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
5 мая 2015
ПЕСНЯ ЗАСТАЕЦЦА З ЧАЛАВЕКАМ
Прайшоў фестываль мастацкай самадзейнасці работнікаў адукацыі раёна «Песня застаецца з чалавекам». Сёлета ён у дзявяты раз сабраў на сцэне раённага цэнтра народнай творчасці і культуры педагогаў Сенненшчыны і быў прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прайшоў фестываль мастацкай самадзейнасці работнікаў адукацыі раёна «Песня застаецца з чалавекам». Сёлета ён у дзявяты раз сабраў на сцэне раённага цэнтра народнай творчасці і культуры педагогаў Сенненшчыны і быў прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Праграма фестывалю складалася з дзвюх намінацый: песня ваенных гадоў ці песня пра вайну і песня-шлягер. У кожнай намінацыі конкурсу асобна спаборнічалі салісты, харавыя калектывы, дуэты, трыа, вакальныя групы.
Сачыла за выступленнямі канкурсантаў і вызначала лепшых кампетэнтнае журы на чале з нязменным старшынёй Іванам Смірновым, дырэктарам Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў.
Журы прыйшлося вельмі пільна весці падлік балаў, каб вызначыць лепшых. Што ж конкурс, ёсць конкурс…
У першай намінацыі сярод салістаў першае месца падзялілі Валянціна Бельская і Вольга Суднік (дзіцячы сад №1 г.Сянно). У катэгорыі «Дуэты, трыа, вакальныя групы» таксама вызначыліся два першыя месцы. Тут лепшымі былі прызнаны дуэт з Багушэўскай СШ №2 у складзе Алены Грачыха і Аляксандра Вішнякова і вакальная група ветэранаў педагагічнай працы «Аптымісты».
У другой намінацыі фестывалю сярод дуэтаў, трыа і вакальных груп першае месца дасталася вакальнай групе «Натхненне» з СШ №2 г.Сянно. А сярод салістаў аднолькавую колькасць балаў набралі тры лепшыя выканаўцы. Таму былі вызначаны тры першыя месцы. Іх занялі Сяргей Сяргееў, Галіна Луцыковіч (Студзёнкаўская ДССШ) і Алена Грачыха. З харавых калектываў лепшым стаў хор СШ №2 г.п.Багушэўска.
Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Вользе Красноўскай. Лепшым мультымедыйным паказам прызнана суправаджэнне выступлення Таццяны Самарынай.
На ІХ фестывалі «Песня застаецца з чалавекам» была заснавана новая ўзнагарода — прыз старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў. Яго з рук Аляксандра Мацуганава атрымала Вольга Суднік.
Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі Алена Дзергачова ўручыла прыз за масавасць і якасную падрыхтоўку конкурсных выступленняў. Уладальніцай гэтай узнагароды стала Багушэўская СШ №2.
Завяршыўся фестываль на мажорнай ноце, добрымі словамі пажаданняў, спадзяванняў на новую сустрэчу праз год і новыя перамогі.