контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Памятныя шыльды з'явіліся на дамах усіх ветэранаў Сенненшчыны

13 мая 2016

Памятныя шыльды з'явіліся на дамах усіх ветэранаў Сенненшчыны

У раёне праходзіла рэспубліканская акцыя «Тут жыве ветэран», ініцыяваная ГА «Беларускі фонд міру» з нагоды 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 55-годдзя ўтварэння грамадскага аб'яднання.

У раёне праходзіла рэспубліканская акцыя «Тут жыве ветэран», ініцыяваная ГА «Беларускі фонд міру» з нагоды 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 55-годдзя ўтварэння грамадскага аб'яднання.

Сутнасць яе ў тым, што на дамах і кватэрах ветэранаў вайны ўсталёўваюцца памятныя шыльды з выявай ордэна Айчыннай вайны I ступені і тэкстам на беларускай мове «Тут жыве ветэран Вялiкай Айчыннай вайны. Дзякуй за ПЕРАМОГУ!»

На днях з прыемнай місіяй прадстаўнікі раённых арганізацый ГА «Беларускі фонд міру» і «Беларускі саюз жанчын», настаўнікі і піянеры Багушэўскай СШ №1 завіталі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у вёсках Яноўшчына, Цыпкі, Лучазарнае і гарпасёлку Багушэўск, Міхаіла Пятровіча Лаўрэнава, Фёдара Цімафеевіча Міклушова, Івана Цімафеевіча Міхалькова, Дзмітрыя Яфімавіча Улаховіча, Івана Іларыёнавіча Ільюшэнкі, Аляксея Паўлавіча Гукалёнка, Марыі Нікіфараўны Казловай.

Віншаванні з надыходзячым святам, пажаданні моцнага здароўя і жыццёвага аптымізму ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта Васілія Чарадніка ветэранам перадала старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Тамара Смірнова.

Да Дня Перамогі памятныя шыльды, як знак прызнання і павагі нашчадкаў, з'явіліся на дамах усіх ветэранаў Сенненшчыны.

Ларыса МУКАМОЛАВА