Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
29 июня 2017
Падведзены вынікі раённага спаборніцтва на веснавых палявых работах. Сярод сельгасарганізацый яго пераможцай стала УП “Дружбінец”<br />
Разам з квітанцыяй аб падпісцы на раённае выданне багушэўцы атрымалі падарункі ад роднай газеты. Дзень падпісчыка суправаджаўся выступленнем артыстаў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Сваімі песнямі і выканальніцкім майстэрствам на музычным інструменце яны падарылі цудоўны настрой работнікам паштовага аддзялення і яго наведвальнікам. Супрацоўнікаў рэдакцыі парадавала магчымасць пагутарыць з падпісчыкамі. Чытачы распавялі нам, якія артыкулы і рубрыкі ім падабаюцца, якіх матэрыялаў не хапае ў газеце.
«ГС» застаецца самым папулярным выданнем у раёне. Як кажуць нашы падпісчыкі, толькі ў раённай газеце можна даведацца ўсе мясцовыя навіны, важныя падзеі, анонсы мерапрыемстваў, прачытаць пра нашых людзей — ветэранаў, працаўнікоў, спартсменаў, настаўнікаў, простыя сем’і. Ёсць тэлепраграма, прагноз надвор’я. Самае каштоўнае, вядзецца пастаянны дыялог з чытачамі. Водгукі, лісты чытачоў, каментары з сайта публікуюцца на старонках выдання.
Дзясяткі чалавек папоўнілі ў гэты дзень рады падпісчыкаў раённай газеты. Сярод іх нямала тых, хто даўно сябруе з “раёнкай, радасна было бачыць і нашых новых сяброў. Бібліятэкар з 40-гадовым стажам Лідзія Фёдараўна Драздова (на здымку) — адна з адданых прыхільнікаў “ГС”. Газету выпісвае з таго часу, калі яна выходзіла пад назвай “Ленінская іскра”. Прызнаецца, што больш за ўсё любіць чытаць артыкулы пра людзей, жыццёвыя гісторыі, пастаянна шукае на старонках выдання навіны роднага Багушэўска. Многія з тых, хто падыходзіў да стэнда “ГС”, выпісвалі раёнку не толькі не толькі для сябе, але і для сваіэх блізкіх, знаёмых. Цікавасць да рэгіянальнага выдання актыўна праяўляюць і дачнікі.
А тым, хто яшчэ не аформіў падпіску на раёнку, нагадваем: падпісная кампанія яшчэ працягваецца. Паспяшайцеся выпісаць “Голас Сенненшчыны”, каб быць у курсе ўсіх навін горада і раёна.
«Голас Сенненшчыны» http://www.senno.by/