контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

“Навагодняе цуда”

2 декабря 2016

“Навагодняе цуда”

Ініцыятарамі акцыі пад такой назвай выступілі з нагоды навагодніх і калядных свят аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Ініцыятарамі акцыі пад такой назвай выступілі з нагоды навагодніх і калядных свят аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Далучыцца да дабрачыннай справы і адчуць сябе Дзедам Марозам і Снягуркай арганізатары прапануюць моладзі Сенненшчыны і членам пярві­чак БСЖ. Для гэтага дастаткова прадставіць у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі зробленыя ўласнаручна сувеніры. Гэта, напрыклад, могуць быць паштоўкі з навагоднімі віншаваннямі, вырабленныя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выявы сімвала 2017 года (а ім, як вядома, будзе певень), а таксама салодкія падарункі. Абавязковая ўмова: да сувені­раў прымацоўваецца этыкетка з указаннем прозвішча, імя, узросту ўдзельніка (групы ўдзельнікаў), найменне арганізацыі, прадпрыемства ці ўстановы.

Вырабы і ласункі прымаюцца да 26 снежня бягучага года (тэлефон для даведак 4-12-47).

Напярэдадні Новага Года і Раства Хрыстова падарункі будуць уручаны дзецям са шматдзетных сямей, выхаванцам Сенненскай школы-інтэрната, пастаяльцам аддзяленняў штодзённага знаходжання для людзей сталага ўзросту ў аграгарадках Багданава і Ходцах.

Давайце напярэдадні Новага Года праявім міласэрнасць, чуласць, спагадлівасць і падзелімся святочнай радасцю з тымі, хто мае асаблівую патрэбу ў нашай увазе і клопаце!