контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

<p>На Богушевском спиртзаводе ОАО «Витебский
ликеро-водочный завод «Придвинье» запустили линию по производству
дезинфицирующего средства для обработки рук</p>

10 апреля 2020

<p>На Богушевском спиртзаводе ОАО «Витебский ликеро-водочный завод «Придвинье» запустили линию по производству дезинфицирующего средства для обработки рук</p>

Збіраліся выпускаць амывальнік шкла, а давялося ўзяцца за вытворчасць АЛМАDEZ, дэзінфіцыруючага сродку для апрацоўкі рук.

Збіраліся выпускаць амывальнік шкла, а давялося ўзяцца за вытворчасць АЛМАDEZ, дэзінфіцыруючага сродку для апрацоўкі рук.

На Багушэўскім спіртзаводзе ААТ «Віцебскі лікёра-водачны завод «Прыдзвінне» лінію па разліву тэхнічнай вадкасці зманціравалі яшчэ ў пачатку года. Меркавалася, што на ёй неўзабаве будзе наладжана вытворчасць шклоамывальніка і дэнатурыраванага спірту. Аднак, пакуль рыхтавалася неабходная дакументацыя, каб атрымаць сертыфікат, сітуацыя змянілася. І калектыў вытворчага аб’яднання на яе адрэагаваў.

-  Тэхнолагамі галаўнога прадпрыемства была распрацавана рэцэптура дэзінфіцыруючага сродку, у паскораным рэжыме праведзена яго сертыфікацыя. Інжынерная служба ўнесла некаторыя змены ў лінію разліву. На днях яна пачала работу ў тэставым рэжыме, — расказаў дырэктар Багушэўскага спіртзавода Віктар Грачыха.

Спецыялісты з Віцебска правялі пробны разліў, навучанне рабочых, якія будуць працаваць у новым цэху. Пад вытворчасць адведзена асобнае памяшканне, як таго патрабуе тэхналогія. За першую змену ў 6-ці літровыя ёмістасці было разліта амаль 5 тон дэзсродка. Партыя была адгружана і ў РУП «Белфармацыя».

Вытворчыя магчымасці цэха дэзінфіцыруючых сродкаў плануецца нарошчваць. І для гэтага маецца патэнцыял: праз  арганізацыю работы ў дзве-тры змены, павелічэнне колькасці апаратаў для разліву.


Аляксандр ЛАЗЮК.