контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Логотип от богушевцев станет символом праздника

25 марта 2019

Логотип от богушевцев станет символом праздника

Лепшы раённы эскіз лагатыпа, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прыдумала каманда мастакоў з Багушэўскай санаторна-аздараўленчай школы.

Усяго на конкурс было даслана каля 25 распрацовак. Запамінальнымі праектамі журы назвала лагатыпы машканскіх, студзёнкаўскіх і яноўскіх школьнікаў. Яны атрымалі падзячныя лісты ад райкама саюза моладзі.

Работа багушэўцаў, якая прызнана лепшай, уключае ў сябе арыгінальны графічны элемент, а таксама просты слоган, які не ўтрымлівае цяжкіх для вымаўлення слоў.

У хуткім часе лагатып стане пазнавальным і сімвалічна аб’яднае ўсе раённыя праекты, акцыі, мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі. Ён будзе выкарыстоўвацца ў рэкламных і інфармацыйных мэтах, пры вырабе сувенірнай прадукцыі, на святочных банэрах, стэндах.