Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
10 июня 2016
“Лясное рэха” сустракае сяброў!
Канікулы – самы цудоўны падарунак усім хлопчыкам і дзяўчынкам, узнагарода за нялёгкі труд вучня.
Канікулы – самы цудоўны падарунак усім хлопчыкам і дзяўчынкам, узнагарода за нялёгкі труд вучня. Кожны летні дзень нібы залатая манета: каштоўны, яскравы, непаўторны. Дзевяць дзён, з 11.06 па 19.06, на базе Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната будзе працаваць аздараўленчы культурна-дасугавы лагер "Лясное рэха". Узначаліць калектыў вопытных педагогаў Цімашэнка Д.М., малады, дзейны кіраўнік. Дапамагаць выхавацелям будуць валанцёры з ЗША, якія прыедуць з хрысціанскай місіяй "Рука ў руцэ". Лагер адчыняе дзверы ў лета для 120 хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту – ад 6 да 16 гадоў. Дзеці з мнагадзетных, няпоўных, неблаганадзейных і прыёмных сямей будуць адпачываць у па-дамашняму ўтульных пакоях з новай мэбляй і люстэркамі. Прыемна будзе сілкавацца 5 разоў у дзень у светлай сталовай. Здаровы апетыт гарантаваны усім, хто кожны дзень бавіць час на свежым хвойным паветры. Жвавыя гульні – футбол, волейбол, баскетбол, тэніс і бадмінтон таксама будуць спрыяць аздараўленню дзяцей.
Асобна трэба сказаць пра адну цудоўную рэч, якая падорыць усім жадаючым адчуванне палёту. Батут! Адчуйце свае крылы! Дыскатэкі, новыя сябры, касцёр...