Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
12 января 2017
Калодзеж, дай вады напіцца. Жыхароў в. Сяргейкі Сенненскага раёна парадавалі абноўленым калодзежам
Прыемнай падзеяй ужо паспеў парадаваць 2017 год жыхароў вёскі Сяргейкі Багданаўскага сельсавета. Калодзеж, што доўгі час знаходзіўся ў аварыйным стане, на мінулым тыдні прывялі ў парадак.
Прыемнай падзеяй ужо паспеў парадаваць 2017 год жыхароў вёскі Сяргейкі Багданаўскага сельсавета. Калодзеж, што доўгі час знаходзіўся ў аварыйным стане, на мінулым тыдні прывялі ў парадак.
На бетонныя кольцы ўсталявалі новы драўляны зруб і цалкам замянілі пад’ёмны механізм. Іх, дарэчы, зрабілі выхаванцы Сенненскай школы-інтэрната пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў.
Цяпер калодзеж не толькі радуе вока, але і надзейна захоўвае ваду ад бруду. А для дванаццаці вяскоўцаў, у асноўным пенсіянераў, паход за вадой больш не будзе небяспечным.
Ганна КОРСАКАВА. http://www.senno.by
На здымку: месцічы Міхаіл і Ліна Кулік першымі апрабоўваюць абноўленую студню