контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

ГРАМАДСКІЯ СПРАВЫ З УДЗЕЛАМ МОЛАДЗІ

4 декабря 2015

ГРАМАДСКІЯ СПРАВЫ З УДЗЕЛАМ МОЛАДЗІ

На базе Студзёнкаўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшло чарговае пасяджэнне Моладзевай палаты.

На базе Студзёнкаўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшло чарговае пасяджэнне Моладзевай палаты.

Праект стварэння моладзевага органа, ініцыяваны ў сакавіку бягучага года абласным камітэтам ГА «БРСМ», закліканы не толькі пазнаёміць школьнікаў з сістэмай мясцовага кіравання і самакіравання, але і даць ім магчымасць удзельнічаць у рэалізацыі сацыяльна значных праектаў на рэгіянальным узроўні, ажыццяўляць уласныя ініцыятывы. Дзейнасць новай структуры накіравана на ўдасканаленне форм узаемадзеяння моладзі з мясцовымі органамі ўлады, на фарміраванне прававой і палітычнай культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення.

Нагадаем, што ў Моладзевую палату ўвайшлі 23 чалавекі. Гэта вучні школ ва ўзросце ад 14 гадоў, вылучаныя іх жа равеснікамі шляхам галасавання.

Удзел у пасяджэнні прымалі як юныя дэпутаты, так і іх старэйшыя калегі з раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі.

На разгляд быў вынесены шэраг надзённых пытанняў. У іх ліку дзейнасць назіральных камісій і пазаштатных пажарных інспектараў па арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы ў жылым фондзе і правядзенні агляду супрацьпажарнага стану населеных пунктаў, рэалізацыя райкамам ГА «БРСМ» і Моладзевай палатай сумесных з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях (РАНС) акцый «Не прожигай свою жизнь», «Бяспечны Новы год», а таксама ўдзел моладзі раёна ў акцыі «Цуды на Каляды», конкурсе інфармацыйных буклетаў «Бяспечная зіма».

Прысутныя заслухалі даклад намесніка начальніка Сенненскага РАНС Андрэя Рогава.

Вольга Шчарбакова і Алег Барытка, старшыні Ходцаўскага і Студзёнкаўскага сельвыканкамаў, пазнаёмілі юных дэпутатаў з дзейнасцю сваіх сельскіх Саветаў і выканаўчых камітэтаў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, аб'ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння.

З прапановамі па рэалізацыі ўласных праектаў па добраўпарадкаванні выступілі і члены Моладзевай палаты Ірына Старавойтава (Студзёнкаўская ДССШ), Дзіяна Буднова (Беліцкая ДССШ), Дзіяна Леганькова (Сенненская школа-інтэрнат), Вольга Мядзведзева (Машчонская ДССШ).

Завяршальным акордам пасяджэння стала экскурсія па Студзёнкаўскай ДССШ.

Ірына ХАСАНАВА
Фота аўтара