контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Да пасяўной павінны паспець

11 марта 2016

Да пасяўной павінны паспець

Прыйшла каляндарная вясна, а значыць хутка палеткі абудзіць рокат сельскагаспадарчай тэхнікі. Наколькі гаспадаркі раёна падрыхтаваны да пасяўной?

Прыйшла каляндарная вясна, а значыць хутка палеткі абудзіць рокат сельскагаспадарчай тэхнікі. Наколькі гаспадаркі раёна падрыхтаваны да пасяўной?

У СУП «Саўгас імя Машэрава» тэхніка да выхаду ў поле з года ў год рыхтуецца грунтоўна і загадзя. Сёлета машынна-трактарны парк да веснавых работ практычна гатовы. Засталіся дробязі, выправіць якія справа некалькіх дзён.

У ААТ «Белая Ліпа» работы хапае. Тры рухавікі адпраўлены на Віцебскі маторарамонтны завод. Немалыя сродкі патрабуюцца на рамонт пасяўнога агрэгата АПП-6.

Івана Прусаў, загадчык майстэрні, зацвердзіў, што усе механізатары, па магчымасці, самі даводзяць да ладу замацаваную за імі тэхніку. У таварыстве 60-70% тэхнікі рамантуецца ў мехмайстэрні сельгаспрадпрыемства. У цэлым рамонтныя работы ў гаспадарцы вядуцца арганізавана.

Хапае працы і на рамонтным канвееры ў ААТ «Студзёнка». Яго стрымлівала адсутнасць фінансавых сродкаў, неабходных для закупу запчастак. Зараз, дзякуючы выдаткаваным з раённага бюджэту на гэтыя мэты грошам, рамонтныя работы ў гаспадарцы актывізаваліся. Засталося адрамантаваць пасяўны агрэгат АПП-6, сеялку Лемкен, на дыскатары замяніць дыскі. Неабходныя запчасткі закуплены.

Планамерна і актыўна на працягу асенне-зімовага перыяду працавалі рамонтнікі ў ААТ «Сінягорскае». У гаспадарцы падрыхтаваны да працы ў полі плугі, культыватары, два пасяўныя агрэгаты АПП-6. Вядзецца рамонт дыскатара «Рубін», бягучы рамонт энерганасычаных трактараў.

Перад інжынернай службай сельгаспрадпрыемстваў, механізатарамі стаіць задача падрыхтаваць згодна з распрацаваным графікам да тэхагляду трактары і трактарныя прычэпы. Да вызначанага часу неабходна прадставіць усю наяўную тэхніку, забяспечыць наяўнасць у трактарыстаў-машыністаў пасведчанняў і медыцынскай даведкі аб допуску да работы. Тэхагляд таксама павінен садзейнічаць якасці і тэмпу рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. А значыць і правядзенню веснавых палявых работ у аптымальныя тэрміны.

Ларыса МУКАМОЛАВА
НА ЗДЫМКУ: Іван Прусаў,
загадчык майстэрні ААТ «Белая Ліпа»,
кантралюе рамонт