контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

БЕГЛІ КЛАСАМІ, БЕГЛІ СЕМ’ЯМІ

5 октября 2015

БЕГЛІ КЛАСАМІ, БЕГЛІ СЕМ’ЯМІ

Каля 700 чалавек прынялі ўдзел у сёлетнім 27-м прабегу памяці нашага знакамітага земляка, Героя Савецкага Саюза П.М.Машэрава.

Каля 700 чалавек прынялі ўдзел у сёлетнім 27-м прабегу памяці нашага знакамітага земляка, Героя Савецкага Саюза П.М.Машэрава.

У ліку тых, хто стартаваў з цэнтральнай плошчы Сянна, былі не толькі спартсмены, але і прадстаўнікі раённых арганізацый, прадпрыемстваў, навучэнцы школ. Прыехалі госці з іншых куткоў краіны: Мінска, Гарадка, Дуброўна, Чашнік, п.Рубы. Лёгкаатлеты і іх трэнеры з вучылішч алімпійскага рэзерву Віцебска і Наваполацка таксама заявіліся на ўдзел у Сенненскім марафоне.

На цырымоніі адкрыцця бегуноў павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. З вітальным словам да прысутных звярнуўся малады спецыяліст, ураджэнец аг. Машканы і пастаянны ўдзельнік прабегу Мікалай Долатаў. Адна з вуліц горада названа ў гонар П.М.Машэрава, ад імя яе жыхароў слова мела Святлана Пагарэльская. Пасля чаго намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі агучыў праграму прабегу.

Спорт — гэта не толькі метры, хвіліны і кілаграмы. Гэта эмоцыі! Найбольш хвалюючымі яны былі падчас старту і фінішу. Беглі вучнёўскімі класамі, сем’ямі, парамі. Стараліся ўсе: і малыя, і дарослыя. Тым не менш некаторыя спартсмены ўсё ж не разлічылі нагрузкі са сваімі магчымасцямі, ім спатрэбілася дапамога медыкаў.

Дарэчы, атрымаць парады наконт здароўя мог кожны жадаючы. Ля другой гарадской школы размясціліся выставы «За здаровы лад жыцця», арганізаваныя Цэнтральнай аптэкай №24, раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, раённай бібліятэкай.

За святочную атмасферу адказвалі артысты і калектывы мастацкай самадзейнасці: Браніслава Жалтабрухава, Раіса Усціновіч, Аляксандр Васілёнак, Юлія Крыўчанка, Анастасія Бялко, Эльвіра Конышава і інш. Задалі рытм дзяўчаты з танцавальнага калектыву «NON-STOP» (Сенненскага РЦКіНТ).

Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў прабегу. 66 чалавек атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.

Забег ажыццяўляўся на розных дыстанцыях і ў розных узроставых групах. Самым сталым бегуном прызнаны вартаўнік Сенненскай СДЮШАР Уладзімір Васілёнак, якому больш за 70 гадоў.

Не па-восеньску цёплае надвор’е, што ўсталявалася ў той дзень, спрыяла спартыўнаму запалу і святочнаму настрою.

Райспажыўтаварыствам была наладжанана рэалізацыя прахаладжальных напіткаў і прадукцыі хуткага харчавання. Дзятве прыйшліся даспадобы атракцыёны. Варта адзначыць, што без супрацоўнікаў аддзялення ДАІ РАУС, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама свята не было б такім арганізаваным і яркім.

Працягнулася спартыўнае дзейства на гарадскім стадыёне, дзе ў чарговым туры чэмпіянату вобласці па футболе сустракаліся каманды Сянна і Бешанковіч. З лікам 9:0 ФК «Камунальнік» (Сянно) перамог гасцей. Такім чынам, сенненцы сталі лідарамі «Усходняй зоны» і выйшлі ў плэй-офф першынства.

Ірына ХАСАНАВА