контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

АДПАВЯДАЦЬ СУСВЕТНЫМ ПАТРАБАВАННЯМ

15 мая 2015

АДПАВЯДАЦЬ СУСВЕТНЫМ ПАТРАБАВАННЯМ

Прадукцыя вытворчага цэха «Сенненскі» Аршанскага малочнага камбіната заўжды вызначалася высокай якасцю, выдатным смакам. Нават зараз, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на сусветным рынку, яго сухое і згушчанае малако, сметанковае масла, іншая прадукцыя запатрабаваны не толькі беларускімі спажыўцамі.

Прадукцыя вытворчага цэха «Сенненскі» Аршанскага малочнага камбіната заўжды вызначалася высокай якасцю, выдатным смакам. Нават зараз, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на сусветным рынку, яго сухое і згушчанае малако, сметанковае масла, іншая прадукцыя запатрабаваны не толькі беларускімі спажыўцамі.

Аднак патрабаванні да тэхналагічных параметраў вытворчасці, санітарных і ветэрынарных нарматываў растуць. Асабліва строгімі яны сталі пасля таго, як Беларусь увайшла ў Еўразійскі эканамічны саюз. На шчасце, кіраўніцтва прадпрыемства своечасова зарыентавалася і летась у цэху і вакол яго пачалося добраўпарадкаванне, заменена некаторае тэхналагічнае абсталяванне, выкананы будаўнічыя работы.

— Толькі на асфальтаванне патрачана 1 млрд 200 млн рублёў, на замену падлогі ў цэху — 850 млн, — расказвае аб расходах, панесеных у 2014 годзе, Аляксандр Ждановіч, начальнік цэха «Сенненскі».

Рамонт і афарбоўка паветравода абыйшлася ў 240 млн беларускіх рублёў. Металадэтэктар набывалі за еўрапейскую валюту. Валюта патрачана і на рамонт сушылкі, бо яго выконвалі чэшскія спецыялісты. Дарэчы, у цэху эксплуатуецца ўсё тое ж абсталяванне, што было ўстаноўлена на заводзе сухога малака ў 1974 годзе.
Працягваецца будаўніцтва павеці, пад якой разгружаюцца малакавозы. Летась на яе ўзвядзенне патрачана 1 млрд беларускіх рублёў. Работы працягваюцца сёлета.

— Зразумела, уласнага рахунку цэх не мае. Усе затраты на будаўнічыя работы, закупку абсталявання ўзяў на сябе Аршанскі МК, дзякуючы дырэктару прадпрыемства Юрыю Балоціну, — працягвае свой аповед Аляксандр Ждановіч.

Каля 80-90 тон малака ў суткі перапрацоўваецца сёння на абсталяванні цэха «Сенненскі». Сыравіна паступае не толькі з Сенненскага раёна, але і з Аршанскага, Дубровенскага. Праектная магутнасць дазваляе перапрацоўваць 100 тон прадукцыі за змену. Ці не праўда, прывабная перспектыва.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКУ: так выглядае тэрыторыя завода зараз.