контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе

8 июня 2016

Абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе

XVIII абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці знакамітага ўраджэнца Сенненшчыны П.М. Машэрава, прайшоў у апошнія дні мая. Месцам правядзення спаборніцтваў, як і летась, стала спартыўная зала СШ №1 райцэнтра.

Каля 100 удзельнікаў, юных барцоў з Мінска, Магілёва, Віцебска, Талачына, Шуміліна, Сянна, г.п. Обаль і Круглага, выйшлі на дыван. Выхаванцы Сенненскай СДЮШАР, як заўжды, не падвялі. Яркімі і запамінальнымі сталі выступленні Арцёма Кацара, які перамог, дзякуючы сваім каронным кідкам. Добра паказалі сябе і астатнія члены нашай каманды. З шаснаццаці чалавек, якія прадстаўлялі раён на спаборніцтвах, восем занялі прызавыя месцы.

Першымі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Андрэй Мяцеліца, Глеб Камароў, Кірыл Фралоў, Станіслаў Пазнякоў, Уладзіслаў Леановіч. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Дзмітрый Баранок і Даніла Казянкоў. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі. Астатнія ўдзельнікі турніру ў якасці суцяшальных прызоў за ўдзел атрымалі салодкія падарункі.

Наш кар.