Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
10 октября 2017
14 і 21 кастрычніка ў райцэнтры пройдуць кірмашы
Згодна з распараджэннем райвыканкама ў ім прымуць удзел сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы, прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання.
Згодна з распараджэннем райвыканкама ў ім прымуць удзел сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы, прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання. Масавы продаж бульбы, гародніны, саджанцаў, будаўнічых матэрыялаў і іншых тавараў народнага спажывання будуць весці школы і фермы, прыватныя асобы і сацыяльныя ўстановы, усе жадаючыя.
Будуць працаваць сельскія падворкі сельсаветаў, гучаць музыка, песні. Арганізатары кірмашу абяцаюць сапраўднае свята.
Месцам правядзення кірмашу стануць вуліцы Кастрычніцкая і Карла Маркса ў цэнтральнай частцы райцэнтра.