back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Напрамкі дзейнасці

Кіраўнік спраў - начальнік упраўлення справамі райвыканкама ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага і тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння работы райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і апарата раённага Савета дэпутатаў, бухгалтарскага ўліку; разглядае пытанні працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных, справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў, арэндных адносін і выкарыстання будынкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці; ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам у частцы работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 ”Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату“;

курыруе структурныя падраздзяленні райвыканкама:

кіраванне справамі;

аддзел арганізацыйна-кадравай работы (у частцы пытанняў рэжымна-сакрэтнай работы);

аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;

сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (акрамя пытанняў дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання); групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;

галоўнага юрысконсульта райвыканкама;

разглядае пытанні:

удасканалення форм і метадаў дзейнасці і рэгламенту райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, справаводства;

каардынацыі работы апарату райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў па пытаннях унутранага працоўнага распарадку;

арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння дэлегацый;

арганізацыі закупак для патрэб райвыканкама;

удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў;

утрымання і эксплуатацыі будынкаў і інжынерных камунікацый райвыканкама і сельскіх выканаўчых камітэтаў;

жыллёва-бытавыя;

аздараўлення работнікаў органаў выканаўчай улады;

дзяржаўнай натарыяльнай канторы Сенненскага раёна;

Сенненскай юрыдычнай кансультацыі;

дзяржаўнай установы ”Сенненскі раённы архіў“;

кіруе камісіямі:

адміністрацыйнай;

паводле падліку стажу дзяржаўнай службы; па інвентарызацыі, спісанню і апрыходавання матэрыяльных каштоўнасцяў;

па прызначэнні дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамог па часовай непрацаздольнасці;

па прыёмцы выкананых работ (аказанне паслуг);

аб арганізацыі і правядзенні дзяржаўных закупак.

Узаемаадносіны (сувязі па пасадзе)

Кіраўнік спраў - начальнік упраўлення справамі райвыканкама ўваходзіць у склад райвыканкама і падпарадкоўваецца непасрэдна старшыні райвыканкама.

На час адсутнасці кіраўніка спраў - начальніка ўпраўлення справамі райвыканкама (адпачынак, хвароба і інш.) яго абавязкі выконвае начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, які нясе поўную адказнасць за іх якаснае, эфектыўнае і своечасовае выкананне.

back_pattern