back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Напрамкі дзейнасці

Першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:

ажыццяўляе кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам раёна, разглядае пытанні яго развіцця, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, фермерства, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, геадэзіі, аховы навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогіі;

выконвае абавязкі старшыні райвыканкама ў выпадку яго адсутнасці або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў;

курыруе структурныя падраздзяленні райвыканкама:

упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;

аддзел землеўпарадкавання;

разглядае пытанні:

Багушэўскага вытворчага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў“;

дзяржаўнай лесагаспадарчай установы ”Багушэўскі лясгас“ (акрамя пытанняў вытворчасці прамысловай прадукцыі);

дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установы Сенненская раённая ветэрынарная станцыя;

дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых ”Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых“ упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання;

камунальнага даччынага унітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм ”Сенненскае ПМС“;

адкрытага акцыянернага таварыства ”Бяленева“;

адкрытага акцыянернага таварыства ”Літусава“;

адкрытага акцыянернага таварыства ”Сенненскі райаграсэрвіс“;

адкрытага акцыянернага таварыства ”Белая ліпа“;

адкрытага акцыянернага таварыства ”Сінягорскае“;

адкрытага акцыянернага таварыства ”Студзёнка“;

адкрытага акцыянернага таварыства ”Ульянавічы“;

сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства ”саўгас імя Машэрава“;

Сенненскай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін дзяржаўнай установы ”Віцебская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін“;

Сенненскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; структурнага падраздзялення дзяржаўнай установы ”Віцебскі абласны гідраметэаралагічны цэнтр па ахове і маніторынгу навакольнага асяроддзя“;

унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства ”Дружбінец“;

філіяла ”Сенненская племстанцыя“ рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскае племпрадпрыемства“;

установы ”Сенненская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання“ Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў“;

філіяла ”Віцебская доследная меліярацыйная станцыя Інстытута меліярацыі“;

разглядае пытанні:

па перадачы ў арэнду рыбалоўных угоддзяў і паверхневых водных аб’ектаў; сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак;

прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу;

ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю садаводчых таварыстваў;

кіруе камісіямі: раённай атэстацыйнай камісіяй для атэстацыі кіраўнікоў арганізацый аграпрамысловага комплексу;

па інвентарызацыі стану ахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў;

па аднясенні зямель да пэўных відаў;

па разглядзе зямельных спрэчак;

па падрыхтоўцы і арганізацыі правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў для індывідуальнага будаўніцтва і на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў;

па папярэджанні знішчэння або пашкоджання паляўнічымі жывёламі сельскагаспадарчых і (або) лясных культур;

па арганізацыі і правядзенні таргоў па перадачы ў арэнду рыбалоўных угоддзяў;

па прыёмцы-перадачы рэкультываваных зямель.

Узаемаадносіны (сувязі па пасадзе)

Першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ўваходзіць у склад райвыканкама і падпарадкоўваецца непасрэдна старшыні райвыканкама.

На час адсутнасці першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама (адпачынак, хвароба і інш.) абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама выконвае першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, які нясе поўную адказнасць за іх якаснае, эфектыўнае і своечасовае выкананне.

back_pattern