back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

30 сакавіка 2021

Жывёлаводы Сенненшчыны - у ліку лепшых

Лепшых жывёлаводаў вобласці ўшаноўвалі ў Віцебску. Сярод іх - чатыры прадстаўнікі Сенненскага раёна.

Усяго больш за 80 жывёлаводаў вобласці па выніках працы за 2020 год узнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі аблвыканкама, Мінсельгасхарча, аблсельгасхарча, канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК, Аграпрамысловага саюза, Беларускага саюза жанчын. Прыемна і ганарова, калі на такім узроўні адзначаюць працу сенненцаў, тых, хто з года ў год дамагаецца высокіх паказчыкаў у галіне.

Граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджана намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі ААТ «Студзёнка» Ірына Гарбачова. У 2020 годзе тэмп росту валавой прадукцыі ў сельгасарганізацыі забяспечаны на ўзроўні 114,2%, тэмп росту вытворчасці малака склаў 105,5% да ўзроўню 2019 года, вытворчасці (вырошчвання) БРЖ - 116,8%.

Аператар машыннага даення УП «Дружбінец» Людміла Глінская адзначана Падзякай старшыні абласнога выканаўчага камітэта. Па выніках мінулага года сярэднясутачны ўдой на карову ў яе групе склаў 6930 кг (+ 690 кг да ўзроўню 2019 года).

Наталлі Гардзецкай, аператару машыннага даення СУП «Саўгас ім. Машэрава» па выніках мінулага года ўручана Грамата Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты». Ад кожнай каровы сваёй групы Наталля Віктараўна атрымала 6798 кг малака.

Адной з лепшых сярод аператараў па вырошчванні і адкорму БРЖ стала Алеся Шубко з ААТ «Студзёнка». Па яе цялятніку сярэднясутачныя прыбаўленні ў 2020 годзе склалі 815 грамаў, плюс 25 грамаў да мінулага года.

«Голас Сенненшчыны », Ларыса МУКАМОЛАВА.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern