back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

11 лістапада 2021

У Сенненскім раёне жыхары вёскі Заслонаўка дапамаглі хвораму  буслу

Не кожны асмеліцца працягнуць руку дапамогі хворай жывёле. Ён будзе шукаць розныя аргументы, каб апраўдяць сябе. Так, пацвердзіце і вы, бо згодна Закону «Аб жывёльным свеце» забараняецца браць жывёл з асяроддзя іх пражывання. І ўсё ж, сёння мы зноў вернемся да тэмы чалавечай неабыякавасці, сардэчнай дабрыні і  дапамогі птушкам, якія трапілі ў бяду.

 Статны, прыгожы дліннаногі бусел сёння важна ходзіць па двары Лізаветы Сяргееўны Ціханковай, якая пражывае ў вёсцы Заслонаўка, што ў Нямойтаўскім сельсавеце. Убачыўшы курэй, з якімі ён вось ужо трэці месяц дзеліць агульную жылплошчу ў хляве, пачынае актыўна махаць крыламі, нібы паказваючы, хто тут гаспадар.  «Спрэчак і рознагалоссяў паміж імі не ўзнікае», — смяецца дачка бабулі Зінаіда Сяргееўна. А менавіта яна прытуліла птушку. І не проста таму, што спадабаўся дапытлівы бусел.

У канцы жніўня ён сам прыйшоў да іх у двор прасіць дапамогі. У птушкі было пашкоджана крыло, прычым такім чынам, што добрая яго частка ўвогуле адсутнічала. Не дапамагчы я проста не магла, хоць добра і разумела, што станаўлюся парушальнікам закону, гаварыла Зінаіда Сяргееўна. Спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на кліч аб дапамозе прыехалі адразу. Дапамаглі апрацаваць рану. Пры першай жа сустрэчы яны і сказалі, што гэта маладая самка. Бусяй і назвалі тады яе. Не без іх дапамогі ў хуткім часе бусел адправіцца на пастаяннае месца жыхарства ў Віцебскі заапарк. Там згадзіліся прытуліць Бусю. 

Жанчыны ўжо сёння перажываюць, як там будзе іх выратаваная падапечная. Прывыклі яны да яе, а яна да іх. Кожную раніцу сустракае сваіх гаспадынь на парозе дома. За імі, нібы хвосцік, ходзіць па двары. Усе выгоды для Бусі створаны тут: і ёмістасці для мыцця, а таксама для піцця растаўлены.  Неаднаразова ў буслінае гняздо, што размешчана на воданапорнай вежы ў некалькіх кроках ад сядзібы Ціханковай, прылятаў бусел. Па некалькі гадзін стаяў у чаканні, а потым кружыў над нашым участкам, нібы вышукваючы сваю другую палавінку, каб забраць з сабой, расказвала Зінаіда Сяргееўна.

Ніколі не давядзецца Бусі стаць пералётнай птушкай, жыць сярод сваіх сародзічаў. Не адновіцца яе крыло. «Але тое, што яна не прападзе, радуе нас і ўсіх нашых сваякоў, — гаварылі жанчыны. — Бо яны таксама клапаціліся аб птушцы, прывозячы спецыяльна для яе рыбу».

Пачуўшы гэту гісторыю, хочацца сказаць: дзіўны свет жывёл! І хто, калі не мы, дапаможам ім, калі здарыцца бяда.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern