back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

4 лістапада 2021

Кіслародны канцэнтратар перадалі Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы

Кіслародны канцэнтратар коштам крыху менш за пяць тысяч рублёў перадалі нядаўна Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сродкі на набыццё абсталявання выдзеліў Беларускі рэспубліканскі прафесійны саюз работнікаў аграпрамысловага комплексу.

— Адпаведную прапанову на разгляд прэзідыума ўнёс старшыня нашага галіновага прафсаюза Васіль Хвацік, — расказаў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хірэвіч. - Такім чынам вырашылі аказаць дапамогу медыкам у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Сенненскі рэгіён выбралі таму, што раён пераважна сельскагаспадарчы, прадпрыемствы тут у асноўным аграрнага профілю. Да таго ж яшчэ ў першую хвалю нашы медыкі паказалі сябе з самага лепшага боку, праявілі не толькі высокі прафесіяналізм, але і мужнасць, самаахвярнасць.

Кіслародны канцэнтратар — прыбор, які робіць дапамогу хворым каранавіруснай інфекцыяй больш мабільнай, а кісларод ён выдзяляе з атмасфернага паветра.

- Вялікую ролю ў аказанні дапамогі пацыентам з COVID-19 адыгрывае кіслародатэрапія, - падкрэсліў галоўны ўрач Сенненскай бальніцы Андрэй Какойчанка. - Стацыянарная кіслародная кропка ўсё ж такі прывязана да пэўнага памяшкання, у той час як кіслародны канцэнтратар можа працаваць дзе заўгодна, яго можна перамяшчаць ад пацыента да пацыента, і ён не залежыць ад ёмістасці і магутнасці кіслароднай станцыі. Плюс нашы аўтамабілі медыцынскай дапамогі абсталяваны генератарамі, таму і ў іх мы можам выкарыстоўваць дадзены прыбор. З дапамогай канцэнтратара ёсць магчымасць аператыўнага падлучэння пацыента да кіслароду.

У першую хвалю ў раённай бальніцы для лячэння пацыентаў з COVID-19 было разгорнута 40 ложкаў, шэсць з якіх - у рэанімацыйным аддзяленні. Сёлета пасля рэканструкцыі тут плануюць павялічыць колькасць кіслародных кропак з 20 да 50, набыць мабільныя блокі падачы медыцынскіх газаў, якія таксама можна будзе перамяшчаць у іншыя аддзяленні. Гэта мера прадугледжана для таго, каб у выпадку неабходнасці разгортвання дадатковага ложкавага фонду забяспечыць гэтыя месцы кіслародам.

Словы падзякі Беларускаму рэспубліканскаму прафесійнаму саюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу ад імя Сенненскага раённага выканаўчага камітэта выказаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Красакоў. Ён падкрэсліў, што ўрачы - гэта героі сённяшніх дзён, якія ратуюць людзей. І любая дапамога ў барацьбе з каранавірусам для іх — дзейсная і важкая.

«Голас Сенненшчыны», Галіна ЖУКАВА.

Фота аўтара.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern