back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

19 лістапада 2021

Для Віталя Гарэнькава лес - цэлае жыццё

Калі мы ўваходзім у лес, то апыняемся ў вялізным доме прыроды. А ў кожнага дома, як правіла, ёсць гаспадар. Ёсць ён і ў Какоўчынскім лясніцтве Багушэўскага лясгаса. На працягу 15 гадоў лясніцтвам кіруе Віталь Гарэнькаў. За гэты час яго працу высока ацанілі як на раённым, так і на абласным узроўнях.

Віталь Юр'евіч ураджэнец Полацкага раёна. На Сенненшчыну патрапіў ва ўзросце трох гадоў, калі сюды пераехалі бацькі. Так тут і застаўся. Пасля заканчэння дзевяці класаў маці Віталя прапанавала яму паспрабаваць паступіць у Полацкі дзяржаўны лясны каледж. Юнак пагадзіўся. Час вучобы ў каледжы праляцеў хутка, і Віталь Гарэнькаў пасля паспяховага яго заканчэння быў адпраўлены на першае месца працы ў Суражскі лясгас, дзе быў прызначаны на пасаду майстра лесу. Там заўважылі, што Віталь кемлівы хлопец. У хуткім часе яго перавялі на пасаду памочніка ляснічага. Праз год дырэктар Суражскага лясгаса, дарэчы, ураджэнец г. п. Багушэўск, прапанаваў яму вярнуцца на Сенненшчыну. Не бачачы перспектыў для росту ў Суражы, Віталь даў дабро на перавод.

У Багушэўскім лясгасе яму прапанавалі выбар: стаць майстрам лесу, (пайсці на паніжэнне), але затое застацца ў гарадскім пасёлку, альбо пайсці ў Какоўчынскае лясніцтва на пасаду памочніка ляснічага. Ён абраў другое.

— Ведаеце, першы час было цяжка дабірацца да лясніцтва. Часам транспарт не прыходзіў і я ішоў пешшу, але пра свой выбар ні разу не пашкадаваў, - кажа Віталь Гарэнькаў.

Праз тры гады яго начальнік пайшоў на заслужаны адпачынак, а маладому чалавеку прапанавалі ўзначаліць лясніцтва. Ён пагадзіўся.

- Калі 15 гадоў таму я прымаў рашэнне аб пераходзе на кіруючую пасаду, разумеў, што павінен стварыць такі калектыў, які будзе выконваць пастаўленыя задачы хутка і згуртавана, — расказвае ляснічы.

Віталь не пралічыўся. У яго ў падпарадкаванні 27 чалавек і кожны - майстар сваёй справы. Адсюль і высокія паказчыкі ў лясніцтве, якое ўваходзіць у дваццатку лепшых па Віцебскай вобласці.

Віталь паспеў павысіць і свае веды ў абранай прафесіі, атрымаў вышэйшую адукацыю, скончыўшы Бранскую інжынерна-тэхналагічную акадэмію.

Варта адзначыць, што Віталь разам са сваімі падначаленымі не забывае і пра падрастаючае пакаленне. Па магчымасці запрашаюць навучэнцаў школ на акцыі, пасадкі лесу. Для дзяцей арганізуюць экскурсіі ў знакавыя месцы лясніцтва.

- Лес - цэлае жыццё. Для працы ляснічым любовi да прыроды і леса мала. Тут яшчэ неабходны глыбокія веды, мысленне эколага і гатоўнасць да фізічнай працы, - лічыць Віталь Гарэнькаў.

Анатоль МОСІН.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern