back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Озеро Сенненское Физкультурно-спортивный комплекс Природа Сенненщины Природа Сенненщины Памятник природы Капличка ЗАГС и фонтан Влюблённые Парк Трёх Героев
Парк Трёх Героев

ПЯТАКОВІЧ АЛЯКСАНДР ФРАНЦАВІЧ

ПЯТАКОВІЧ АЛЯКСАНДР ФРАНЦАВІЧ 

Нарадзіўся 25.12.1914 г. у г. Сянно. Герой Савецкага Саюза. Да 1940 г. працаваў у саўгасе Пухавіцкага раёна, потым інструктарам райкома партыі. На фронце з лета 1941 г. Камандзір танкавага разведузвода. Пасля вайны працаваў у г. Мар'іна Горка. Памёр 09.06.1988 г.

Штурмуючы вельмі ўмацаваную паласу абароны праціўніка за Ковелем, дзе немцы сканцэнтравалі вялікую колькасць танкаў, авіяцыі, нашы войскі сустрэліся з вялікімі цяжкасцямі. Першая спроба авалодаць гэтым раёнам аказалася няўдалай. Толью праз 18 дзён, пасля моцнай артпадрыхтоўкі i ўдараў з паветра, нашы войскі прайшлі адну за адной пяць ліній варожай абароны. У гэтым бai асабліва вызначылася танкавая рота, камандзірам якой быў А. Ф. Пятаковіч. Некалькі куль з аўтамата прашылі шлем на галаве Пятаковіча, сарвалі скуру. Але адважны танкіст да канца бою заставаўся ў cтpai. Гэты прастрэлены шлем ён доўга захоўваў потым як памяць аб тым дні, калі быў літаральна на валасок ад смерці. Ст. лейтэнант Пятаковіч вызначыўся ў баях за расшырэнне плацдарма на левым беразе Віслы i за горад Радам (Польшча): у час баявой разведкі 15.1.1945 г. узвод на чале з Пятаковічам разграміў варожую аўтакалону, зайшоў у фланг артдывізіёну, знішчыў 2 бронетранспарцёры, 3 гарматы i захапіў чатыры гарматы, праследуючы ворага, заняу 2-ю паласу абароны, што спрыяла поснеху наступлення. У баях за Одэр да Берліна экіпаж танка А. Ф. Пятаковіча знішчыў 8 танкаў, 8 гармат, 6 бронетранспарцёраў, 19 кулямётных кропак, узяў у узяў у палон 130 гітлераўцаў.

Дзень 2 мая 1945 г. Аляксандр Францавіч адзначаў як дзень свайго другога нараджэння. Непадалёку ад рэйхстага, за гадзіну да капітуляцыіі берлінскага гарнізона, у яго танк трапіў фашысцкі фаўстпатрон. Загінуў увесь экіпаж. А яго праз адчынены люк выкінула выбуховай хваляй. Падаспеўшыя баявыя сябры патушылі агонь на камбінезоне, аказалі першую дапамогу.

Дзень Перамогі сустрэў за Берлінам па дарозе на Веймар. Праз год А. Ф. Пятаковіч дэмабілізаваўся ў званні капітана, вярнуўся да мірнай працы. Быў на партыйнай i савецкай рабоце.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I i II ступені, медалями.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern