back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Озеро Сенненское Физкультурно-спортивный комплекс Природа Сенненщины Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Памятник природы Капличка Парк Трёх Героев ЗАГС и фонтан Влюблённые Парк Трёх Героев
Озеро Сенненское

Новости района

20 июля 2017

Штогод міжнародны фэст пашырае творчыя межы культурнага жыцця Віцебшчыны

Штогод міжнародны фэст пашырае творчыя межы культурнага жыцця Віцебшчыны. Праграму фестывалю папаўняюць новыя мерапрыемствы, конкурсы, форумы, выставы. Адной з навінак сёлетняга, 26-га, "Славянскага базару" стаў абласны турнір народных танцаў.

Каля 70 пар з 17 раёнаў вобласці прадэманстравалі сваё майстэрства рухацца прыгожа і рытмічна, а таксама пазнаёмілі з харэаграфічнымі традыцыямі рэгіёнаў Прыдзвінскага краю. Сярод удзельнікаў турніру было нямала прафесійных калектываў. І тым прыемней, што танцоры-аматары з Сенненшчыны ўвайшлі ў лік прызёраў харэаграфічнага батла. Лаўрэатамі трэцяй ступені ва ўзроставай групе ад 50 і старэй стала танцавальная пара ў складзе Аляксандра Лабаноўскага і Таццяны Бярговінай. Трэцяе месца таксама ў намінацыі “Адметны мясцовы танец” атрымала харэаграфічная кампазіцыя “Сенненскія кросны” ў выкананні калектыву раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Нядрэнна паказала сябе і падрастаючае пакаленне.

Для сенненскіх школьнікаў Дзмітрыя Івашкова, Юліі Лындзінай, Станіслава Астроўскага і Вікторыі Купцовай выступленне на турніры стала танцавальным дэбютам.

Фота Аляксандра КАРБОЎСКАГА.
«Голас Сенненшчыны» http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern