back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Памятник природы Капличка Природа Сенненщины Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Озеро Сенненское Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Парк Трёх Героев ЗАГС и фонтан Влюблённые Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев
Памятник природы Капличка

Новости района

14 сентября 2017

На нарадзе ў кіраўніка раёна

На гэтым тыдні ў паўднёва-заходняй частцы райцэнтра пачнуцца работы, пасля завяршэння якіх жыхары мікрараёна атрымаюць ваду са станцыі абезжалезвання. Для гэтага ў бліжэйшы час будзе выканана звыш ста ўрэзак у існуючы водаправод.

Зрабіць гэта неабходна да пачатку ацяпляльнага перыяду, — папярэдзіў старшыня райвыканкама Васілій Чараднік, каб не перапыняць потым падачу цяпла ў дамы. Нагадаў ён і аб неабходнасці захавання асфальтнага пакрыцця праезнай часткі вуліц, тратуараў, капітальнага рамонту адной з артэзіянскіх свідравін, якой карыстаецца ўвесь горад. Грошы на гэтыя мэты мяркуецца атрымаць у абласным упраўленні капітальнага будаўніцтва.
А вось стварыць неабходны запас мясцовых відаў паліва – задача кіраўніцтва і спецыялістаў Сенненскага РУП ЖКГ. Пакуль што выпрацаваны графік не выконваецца. І не таму што ў лесе няма дроў. Вывозяцца яны вельмі марудна. Па меркаванні кіраўніка раёна лесавоз унітарнага прадпрыемства павінен працаваць у дзве змены. Але для гэтага дровы ў неабходным аб’ёме павінны дастаўляцца да дарог з цвёрдым пакрыццём.

Самы напружаны перыяд наступіў у аграпрамысловым комплексе. Не да канца яшчэ завершаны абмалот зерневых, алейных культур у грамадскіх сельгасарганізацыях, наступілі лепшыя тэрміны для сяўбы азімых пад ураджай наступнага года. Ніяк нельга кінуць у полі неабмалочанымі прыватныя ўчасткі. І калі ў Беліцкім, Багданаўскім сельсаветах абмалот на прысядзібных участках завяршылі, падыходзяць да завяршэння работы ў Багушэўскім, то ў Ходцаўскім сельсавеце з 259 участкаў абмалочаны толькі 46. Мала чым лепшая сітуацыя ў Машканскім сельсавеце. З аднаго боку работы стрымліваюцца надвор’ем, з іншага – камбайнеры перасаджваюцца на іншую тэхніку. У Какоўчынскім сельсавеце выхад, праўда, знайшлі. Там на камбайне ААТ “Бяленева” прыватныя ўчасткі ўбірае механізатар спіртзавода.

- Шукайце камбайнераў сярод пенсіянераў, - заклікаў Васілій Чараднік. – Мы павінны зрабіць усё, каб не адзін каласок у полі не застаўся не абмалачаным.

— На гэтым тыдні Багушэўскі дом-інтэрнат павінен наведаць міністр Міністэрства па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. На кантролі рэалізацыя сацыяльных праектаў, якія фінансуе дзяржава. На Сенненшчыне дзейнічаюць іншыя праекты, сродкі на якія выдаткаваны замежнымі фондамі. Іх магчымасцямі таксама трэба актыўна карыстацца, каб палепшыць матэрыяльную базу для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі, папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Тым больш, што раён мае добры імідж сярод замежных фундатараў.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ
Голас Сенненшчыны http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern