Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Телефон: (02135) 55347
Горячая линия: (02135) 55296
Сярод магазінаў харчовых і прамысловых тавараў райспажыўтаварыства прайшло спаборніцтва па павелічэнні долі безнаянаўнага разліку з выкарыстаннем банкаўскіх плацёжных картак. Арганізатарам выступіў ЦБП №218 г.Сянно філіяла №200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”.
Удзел у спаборніцтве прынялі 14 аб’ектаў гандлю. Пры падвядзенні вынікаў за крытэрый браўся тэмп росту базнаяўнага абароту за верасень бягучага года ў параўнанні з сёлетнім жніўнем. Пераможцам стаў магазін “Мэбля” ўнітарнага прадпрыемства “Сенненскія прамтавары”. За верасень у агульным аб’ёме таваразвароту разлікі па тэрмінале тут склалі 32%, у жніўні — 26,3%.
На днях загадчыца крамы Святлана Грынівецкая (на здымку) прымала віншаванні і памятны падарунак ад прадстаўніка “Беларусбанка”, намесніка дырэктара ЦБП №218 г.Сянно Златы Шацько.