back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Природа Сенненщины Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" ЗАГС и фонтан Влюблённые Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Озеро Сенненское Памятник природы Капличка
Природа Сенненщины

Новости района

13 января 2017

Калектыў ПС «Сянно» ўручыў ФК «Сянно» спартыўны інвентар і камплект новай формы

Стабільную гульню на працягу апошніх гадоў дэманструюць спартсмены футбольнага клуба “Сянно”. Пасля залатога дубля 2015 года сезон – 2016 каманда завяршыла, заняўшы другое месца ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці, зноў заваявала Кубак, паспяхова выступала ў Кубку рэгіёнаў.

На днях некалькі прадстаўнікоў каманды сустрэліся з калектывам перапампоўваючай станцыі “Сянно”. Сустрэча не падаецца выпадковай, бо ўзаемаадносіны паміж ФК “Сянно” і ПС “Сянно”, якія доўжацца не адзін год, даўно набылі статус сяброўскіх. У сезоне 2015 года футбольная каманда заваявала кубак вобласці, выступаючы пад сцягам ПС “Сянно” УВП “Захад – Транснафтапрадукт”, рэгулярна атрымлівала і атрымлівае матэрыяльную падтрымку ад транспартнага прадпрыемства ў выглядзе спартыўнага інвентару. Многія работнікі станцыі з’яўляюцца актыўнымі балельшчыкамі футбольнай каманды, наведваюць яе гульні не толькі падчас хатніх матчаў. Скажам больш, не хварэць за сенненскі футбол яны не могуць, бо ў складзе каманды гуляюць Артур Шацько, Сяргей Шыдлоўскі, Іван Казлоўскі, бацькі якіх працуюць у ПС “Сянно”. На станцыі працуе і Яўген Кулік, адзін з вядучых футбалістаў сенненскага клуба. Менавіта ён разам з Сяргеем Гарбачовым, дырэктарам ФСК “Алімп”, і Сяргеем Галынчыкам, трэнерам каманды, трымалі справаздачу перад калектывам ПС “Сянно”.

Пра што ішла гаворка ў час сустрэчы? Аб самым надзённым. Ці быў шанц у каманды паўтарыць у 2016 годзе залаты дубль? Ці вырасла маладое пакаленне футбалістаў на Сенненшчыне? Як можа калектыў падтрымліваць футбольны клуб далей? Балельшчыкі выказвалі свае меркаванні, іншы раз даволі катэгарычныя і рэзкія, але ўсё такі добразычлівыя і шчырыя. А на заканчэнне сустрэчы футбалістам зноў уручылі спартыўны інвентар, камплект новай формы.

Усё гэта набыта за сродкі прадпрыемства. І яшчэ. Шэрагі балельшчыкаў футбольнага клуба “Сянно”, разам з гэтым і падтрымка, таксама растуць. Сёлета гульні ў райцэнтры наведвалі не менш чым па сто чалавек. А пасля рэканструкцыі стадыёна іх колькасць, будзем спадзявацца яшчэ вырасце.

Аляксандр ІЎЕЎ. http://www.senno.by 
НА ЗДЫМКУ: спартыўны інвентар Яўгену Куліку уручае Віктар Дзергачоў, адказны за ідэалагічную работу ПС “Сянно”.
Фота аўтара.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern