back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Памятник природы Капличка Озеро Сенненское Парк Трёх Героев Физкультурно-спортивный комплекс Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно ЗАГС и фонтан Влюблённые Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Природа Сенненщины
Памятник природы Капличка

Новости района

26 сентября 2017

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў на Сенненшчыне 21 верасня. Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Васілій Чараднік, сустрэлася з працоўным калектывам сярэдняй школы №1 г.Сянно

На гэты раз тэмай размовы стала дзяржаўная інфармацыйная палітыка. З айчыннай медыяпрасторай, асноўнымі тэндэнцыямі яе развіцця, прававымі асновамі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі прысутных пазнаёміла намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты “Голас Сенненшчыны” Вольга Бандарэвіч.

У Беларусі зарэгістравана 1639 друкаваных СМІ, з іх толькі 438 дзяржаўных. Акрамя таго, дзейнічае 9 інфармацыйных агентстваў і 277 тэлерадыёвяшчальных СМІ. На Віцебшчыне сваю інфармацыйную дзейнасць вядуць 127 СМІ, у тым ліку 78 друкаваных і 49 — электронных.

“Голас Сенненшчыны” — адна са старэйшых газет вобласці. У наступным годзе раёнка адзнача 100-гадовы юбілей. Нягледзячы на паважаны ўзрост, выданне імкнецца ісці ў ногу з часам і выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі, каб данасіць інфармацыю да сваіх чытачоў аператыўна і ў поўным аб’ёме. Сёлета сайт www.senno.by перацярпеў істотныя змены. Сёння сайт раённай газеты — адзін з самых сучасных інтэрнет-СМІ ў вобласці. Дзякуючы рэдызайну, яго стала зручна праглядаць літаральна на ўсіх электронных носьбітах — смартфонах, планшэтах, нэтбуках. Штомесяц сайт наведваць без малога 5000 чалавек. Расце колькасць удзельнікаў нашых груп у сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Одноклассники”. Нягледзячы на павевы часу, друкаваная версія была і застаецца надзейным сябрам і дарадцам у дамах многіх жыхароў Сенненшчыны. Безумоўна, хацелася б каб іх кола нашых падпішчыкаў пашыралася, бо толькі ў раёнцы найбольш поўна адлюстроўваецца жыццё рэгіёна. З нагоды квартальнай падпісной кампаніі, што праходзіць зараз, прадстаўнік рэдакцыі звярнулася да настаўнікаў з просьбай падтрымаць раённую газету.

На важнай для кожнага тэме здароўя засяродзіла ўвагу прысутных член інфармацыйна-прапагандысцкай групы, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сняжана Мяцеліца. У сваім выступленні яна расказала аб праекце “Сянно — здаровы горад”, што стартаваў сёлета ў райцэнтры. Кіраўнік РЦГЭ падкрэсліла, што СШ №1 можа стаць пляцоўкай для рэалізацыі адной з ініцыятыў па даследванні здароўя школьнікаў “Здаровы клас”. Па словах галоўнага санітарнага ўрача раёна, парушэнні выправы, скрыўленне пазваночніка з’яўляюцца найбольш распаўсюджаным захворваннем сярод юных жыхароў раёна. Прычынамі гэтага, як правіла, крыюцца ў няправільна падабраным мэблі і асвятленні як у класах, так і дома. Стварэнне здаровага асяроддзя для вучобы і адпачынку школьнікаў стане першым крокам на шляху паляпшэння дзіцячага здароўя.

У начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Віктара Пракаповіча выклікае непакой крымінагенная сітуацыя з удзелам непаўналетніх. У структуры злачынстваў, дзе замешаны дзеці, пераважаюць крадзяжы і, як гэта не жудасна гучыць, распаўсюджанне наркатычных сродкаў. Істотную негатыўную ролю ў апошнім іграе інтэрнет. Менавіта ў сеціве злачынцы вярбуюць у наркадылераў падлеткаў, абяцаючы ім хуткі заробак.
Яшчэ адна небяспека, якая пагражае непаўналетнім у віртуальным свеце — дэструктыўныя групы, якія сваёй мэтай ставяць давядзенне непаўналетніх да самагубства. Не варта думаць, што такія выпадкі здараюцца дзесьці далёка. Па інфармацыі праваахоўнікаў, сярод юных сенненцаў таксама знайшліся тыя, хто патрапіў у смяротныя сеці “Сіняга кіта” і яму падобных суполак. Дзякуй Богу, магчымыя трагедыі ўдалося прадухіліць, з дзецьмі праведзены гутаркі. Віктар Пракаповіч звярнуўся з просьбай да прысутных, каб яны сачылі за вучнямі, уласнымі дзецьмі, унукамі, цікавіліся, чым яны займаюцца ў інтэрнэце.

 Напрыканцы сустрэчы кожны жадаючы меў магчымасць задаць пытанні ўдзельнікам інфармацыйна-прапагандысцкай групы.

Анастасія ВОРАНАВА.
Голас Сенненшчыны http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern