back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Нямойтаўскі сельскі Савет

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная характарыстыка. 14 сельсаветаў, адным з якіх быў і Нямойтаўскі, было створана ў Сенненскім раёне адразу пасля таго, як 17.07.1924 г. II сесія Цэнтральнага Выбарчага Камітэта БССР ліквідавала паветы і воласці, утварыла акругі і раёны.

Цэнтр: аграгарадок Нямойта размешчаны ў 8 км ад горада Сянно па Аршанскім кірунку. Мяжуе з Какоўчынскім, Беліцкім, Студзёнкаўскім сельсаветамі і г.Сянно.

Юрыдычны адрас: 211121, Віцебская вобласць, Сенненскі раён, вуліца Сенненская, д.42.

E-mail: nemota.sovet@yandex.ru

Старшыня –  Бараноўскі Анатолій Леанідавіч, тэл. (802135) 2-33-49

Кіраўнік спраў  –   Рукаль Вольга Мікалаеўна, тэл. (802135) 2-33-39.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: У склад Нямойтаўскага сельсавета ўваходзіць 46 населеных пунктаў:
в. Аляксандраўская                 в. Ладзікава
в. Андрэйчыкі                          в. Мажулева
в. Бабаедава                             в. Марозаўка
в. Багданава                             аг. Нямойта
в. Баравікі                                в. Пацкава
в. Баяршчына                           в. Першамайская
в. Будзішча                              в. Папоўка
в. Будна                                    в. Парэчча
в. Буй                                       в. Пурплева
в. Васількова                           в. Рай
в. Вейна                                    в. Ракаў Засценак
в. Вароніна                               в. Расходна
в. Галавачы                              в. Розмыслава
в. Дварэц                                  в. Расна
в. Дамашэва                             в. Сякірына
п. Дружба                                в. Серкуці
в. Дубаўцы                               в. Сукрэмна
в. Забор’е                                 в. Сычова
в. Клімавічы                            в. Цясішча
в. Кажамякі                              в. Ціміразева
в. Казлоўка                              п. Труд
в. Камарова                              в. Хаменічы
в. Крыльцова                           в. Чуцькі

Агульная колькасць насельніцтва, якое пастаянна пражывае на тэрыторыі сельсавета, складае 1419 чалавек, з іх: працаздольнае насельніцтва –  772, маладзей працаздольнага ўзросту - 172, старэй за працаздольны ўзрост  –   475 чалавек.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы:
Унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства ”Дружбінец“. Спецыялізацыя  –  мяса-малочная вытворчасць з развітым раслінаводствам.
Сялянскія (фермерскія) гаспадаркі ”Раснянскае“ і "Сельскі двор".

Вытворчыя і прамысловыя прадпрыемствы:
Нафтаперапамповачная станцыя Сянно ПУП Захад-транснафтапрадукт, якая ажыццяўляе транзітную перапампоўку нафтапрадуктаў ад расійскіх НПЗ на экспарт па магістральных трубаправодах праз тэрыторыю Беларусі.
Нафтаперапамповачная станцыя Сянно ААТ ”Полацктранснафта Дружба“.
На тэрыторыі Нямойтаўскага сельсавета зарэгістравана 7 унітарных прадпрыемстваў, заснаваных на праве гаспадарчага вядзення, з якіх 1 з'яўляецца прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам, 6 - прыватнымі транспартнымі ўнітарнымі прадпрыемствамі.

Гандлёвая інфраструктура: 2 крамы Сенненскага райспажыўтаварыства, аўталаўка Сенненскага райспажыўтаварыства абслугоўвае 42 населеных пунктаў, 1 індывідуальны  прадпрымальнік.

Сацыяльнае абслугоўванне: пастаянна працуюць 4 сацыяльныя работнікі.

Сфера паслуг: комплексна-прыёмны пункт у аг. Нямойта.

Ахова здароўя: Краснасельскі, Нямойтаўскі, Пурплеўскі, Раснянскі фельчарска-акушэрскія пункты.

Адукацыя: дзяржаўная ўстанова адукацыі ”Нямойтаўскі дзіцячы сад Сенненскага раёна“.

Культура: Краснасельскі сельскі клуб, Краснасельская сельская бібліятэка, Нямойтаўскі сельскі Дом культуры, Нямойтаўская сельская бібліятэка.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern