back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 4-13-47

Гарачая лінія: (02135) 4-12-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў
Галоўная Эканоміка Інвестарам Інвестыцыі ў Сенненскім раёне

Інвестыцыі ў Сенненскім раёне

Галоўнай мэтай інвестыцыйнай дзейнасці ў Сенненскім раёне з'яўляецца стварэнне ўмоў для прыцягнення розных формаў інвестыцый у эканоміку раёна за кошт мадэрнізацыі дзеючых і стварэння новых арганізацый, прадпрыемстваў і вытворчасцяў.

Усяго ў 2019 годзе арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі раёна, прыцягнута 21,4 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што склала 105,2 % у супастаўных цэнах да ўзроўню 2018 года.

У тэхналагічнай структуры інвестыцый будаўніча-мантажныя работы займаюць 33,8 %, набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў 25,7%, іншыя працы і выдаткі 40,5 %.

Найбольшая доля ўкладанняў прыпадае на "саўгас імя Машэрава", ААТ "Беленева", ДЛГУ" Багушэўскі лясгас", УКБ і Сенненскае УП ЖКГ. Аб'ём будаўніча-мантажных работ у бягучым перыядзе склаў 7,2 млн. рублей або 84,5 % да ўзроўню 2018 года ў супастаўных цэнах.

У 2019 годзе ўведзена ў эксплуатацыю малочна-таварная ферма ў н.п. Забароўе ААТ "Беленева" на 241 месца. Выдаткі на будаўніцтва склалі 1,1 млн. рублёў.

Набыта тэхнікі, навяснога і прычапнога абсталявання на суму 1,3 млн. рублёў, кампутарнай тэхнікі на суму 51 тыс. рублёў.

Працягваецца рэканструкцыя Багушэўскай сярэдняй школы імя А. Э. Марфіцкага. У 2019 годзе па аб'екце асвоена 1,3 млн. рублёў.

108 тыс. рублёў асвоена па капітальным рамонце Сенненскай ЦРБ.

Багушэўскім спіртзаводам ажыццёўлена будаўніцтва станцыі кантэйнернай водападрыхтоўкі на суму 228 тыс. рублёў.

У 2019 годзе ДЛГУ "Багушэўскі лясгас" праведзена перапрафіляванне цэха пабочнага карыстання ў лесапільны цэх па вытворчасці тарнай дошкі. На мадэрнізацыю прыцягнута 725 тыс. рублёў інвестыцый.

Сенненскім УП ЖКГ вядуцца работы па рэканструкцыі кацельні ў н.п. Машканы з укараненнем двух катлоў на мясцовых відах паліва з механізаванай падачай дранкі. У 2019 годзе па аб'екце асвоена 1,2 млн. рублёў.

Заключаны інвестыцыйны дагавор з ТАА "Санта Рытэйл" па будаўніцтве ў г.Сянно гандлёвага аб'екта, які дазволіць прыцягнуць у эканоміку раёна 1,2 млн. рублёў інвестыцый і стварыць у 2021 годзе не менш за 30 новых працоўных месцаў.

На будаўніцтва жылых дамоў выдаткавана 888 тыс. рублёў, з іх 764 тыс. рублёў - сродкі насельніцтва.

У эксплуатацыю ўведзена 606 квадратных метраў жылля, у тым ліку 258 квадратных метраў у сельскай мясцовасці.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern