back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

11 чэрвеня 2020

Медыкі, іншы персанал службы хуткай дапамогі: ў рэжыме павышанай гатоўнасці

Медыкі, іншы персанал службы хуткай дапамогі заўжды выконвалі свае прафесійныя абавязкі ў рэжыме павышанай гатоўнасці.

— Нас вучылі, мы маральна і псіхалагічна заўжды былі гатовы, як прафесіяналы, супрацьстаяць асабліва небяспечным інфекцыям, — з Таццянай Сівец, старшым фельчарам аддзялення хуткай дапамогі Сенненскай ЦРБ мы сустрэліся, каб пагутарыць, у «чыстай» зоне, у пакоі, дзе фельчары бавяць час паміж выездамі па выкліках. У суседнім памяшканні працуюць фельчары-дыспетчары. Менавіта яны прымаюць выклікі, кантактуюць з людзьмі, якія звярнуліся за неадкладнай медыцынскай дапамогай.

 Кожны выклік рэгіструецца ў аўтаматычным рэжыме, размова запісваецца. Медыкі ў сваёй паўсядзённай форме. Пра павышаную для здароўя людзей небяспеку нагадва­юць толькі маскі на тварах. Але як толькі паступае каманда на выезд, брыгада экіпіруецца ў ахоўныя касцюмы, бахілы, пальчаткі, акуляры. Медыкі не ведаюць, з якой сітуацыяй сутыкнуцца, калі прыедуць на месца выкліку.

 — У нашым аддзяленні ўкладкі (набор ахоўнага адзення, спецыяльнага абсталяваня) заўжды былі напагатове. Таму, калі эпідэміялагічная сітуацыя абвастрылася, мы адразу сталі карыстацца сродкамі аховы. Як вынік, ў аддзяленні ніхто не захварэў, — працягваем мы гутарку.

 Калектыў медыкаў складаецца пераважна з маладых, але высокапрафесійных спецыялістаў, падкрэслівае Таццяна Сівец. Яшчэ адна адметнасць — амаль усе яны жанчыны, мужчына сярод фельчараў толькі адзін. Надзейныя памочнікі медперсаналу — вадзіцелі. Людзі, якія ведаюць медыцынскую сферу дейнасці, упэўнены: тут, нават сярод тэхнічнага персаналу, выпадковых людзей не бывае. Менавіта таму сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй на Сенненшчыне, як і па ўсёй Беларусі знаходзіцца пад катролем медыкаў. І ніхто з іх, ва ўсякім разе ў службе хуткай дапамогі Сенненскай ЦРБ, не здрадзіў прафесіі, не адмовіўся выконваць свой прафесійны абавязак.

 Затое няўхільна, педантычна выконваюцца ўстаноўленыя санітарна-эпідэміялагічныя правілы і рэжымы. Яны — аснова бяспекі людзей, гарантыя перамогі над вірусам. Гэтак жа няўхільна выконваць іх Таццяна Сівец заклікае ўсіх жыхароў раёна.

 На жаль, у райцэнтры, не кажучы пра іншыя населеныя пункты, рэдка сустрэнеш людей, якія носяць ахоўныя маскі, рэспіратары, пальчаткі. А між тым яны разам з дэзсродкамі, мылам, надзейна абараняюць ад каронавіруса, калі імі карыстацца рэгулярна. А пры наведванні магазінаў, бальніц, іншых месцаў масавага знаходжання людзей сродкі аховы павінны выкарыстоўвацца абавязкова.

 Машыны хуткай дапамогі дастаўляюць пацыентаў у прыёмны пакой. У залежнасці ад паказанняў іх прымае тая ці іншая брыгада медыкаў.       

А вось работнікі хуткай дапамогі пасля гэтага абавязкова накіроўваюцца ў зону, якая знаходзіцца ў супрацьлеглым крыле будынка, ізалявана ад «чыстай» тэрыторыі. Тут медыкі пераапранаюцца ў сваё звыклае адзенне, праходзяць дэзапрацоўку.

 — Медыкі ЦРБ працуюць вельмі зладжана. Маю права так казаць, бо нашай службе даводзіцца ўзаемадзейнічаць не толькі з работнікам прыёмнага пакоя. Такія ж словы ўдзячнасці і павагі адрасую спецыялістам РЦГЭ, кіраўнікам медустаноў. Іх каардынуючую ролю, намаганні па забеспячэнні неабходнымі медпрэпартамі немагчыма пераацаніць, — выказала Таццяна Сівец не толькі ўласнае меркаванне.

 Зрэшты, плён працы медыкаў прыносіць эфект. І гэта радуе, супакойвае, дае надзею — усё будзе добра. Асабліва, калі кожны з нас сам паклапоціцца пра сваё здароўе.

  У Сенненскім аддзяленні хуткай дапамогі ЦРБ працуе 7 выязных фельчараў, 4 фельчары-дыспетчары, 8 вадзіцеляў. Штат Багушэўскага аддзяленя складаецца з чатырох фельчараў і чатырох вадзіцеляў.

«Голас Сенненшчыны», Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара. На здымку: Надзея Сургіна, Уладзіслаў Любачка і Анастасія Пагарэльская (злева направа) гатовы выехаць да хворага ў любы час сутак

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern