back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

7 жніўня 2019

Апошнія некалькі дзён камбайны ААТ “Сінягорскае” ўбіраюць збожжа на палетках “Белай Ліпы”. Задзейнічана пяць экіпажаў


Арэнда камбайнаў сельгасарганізацыі абыходзіцца 15% ад намалочанага, расказала дырэктар ААТ “Белая Ліпа” Зоя Конышава.
 — Кожны дзень мы прывозім і адвозім механізатараў на работу, забяспечваем іх харчаваннем. Камбайны таксама запраўляем уласным палівам, арганізоўваем іх ахову ў начны час. Дапамога суседзяў – для нас знаходка, бо сваіх камбайнаў мала, — не хавае кіраўнік.
Не супраць аказваць дапамогу і кіраўніцтва ААТ “Сінягорскае”, дзе ўборачная плошча сёлета адносна невялікая.
 — Азімыя культуры мы абмалацілі, яравыя яшчэ не паспелі. Чаму б не дапамагчы? Магчыма заўтра белаліпцы прыйдуць нам на дапамогу, — тлумачыць сваю пазіцыю Уладзімір Сухвал.
 З добрым настроем працуюць на чужых палетках механізатары ААТ “Сінягорскае”. Большы намалот — большы заробак.
 У гэтыя дні ў ААТ “Белая Ліпа” можна сустрэць механізатараў, вадзіцеляў і з іншых арганізацый раёна: ААТ “Сінягорскае”, участка “Сенненскі” Віцебскай ПМС, ДЭУ-38. Перад хлебам, як кажа народная мудрасць, усе роўныя.
“ГС”.
НА ЗДЫМКУ: Генадзь Тарун, Сяргей Гарбачоў, Аляксей Прыстаўка, механізатары ААТ “Сінягорскае”, Яўген Міхалёнак (у цэнтры),  вадзіцель ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”, перад выездам у поле.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern