back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

13 чэрвеня 2019

49 механізатараў сталі пераможцамі і прызёрамі абласнога спаборніцтва сярод працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, задзейнічаных на вясенне-палявых работах.

 Прызёры вызначаліся па намінацыях і групах у залежнасці ад занятасці (узворванне, перадпасяўная падрыхтоўка глебы, прыкачванне пасеваў, сяўба) і магутнасці агрэгатаў.

 Лепшай сярод інтэграцыйных структур стала ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”. У актыве прадпрыемства разам з філіяламі 13 прызавых месцаў ва ўсіх намінацыях спаборніцтва. Механізатары ААТ “Віцебскі мясакамбінат” і яго структурных падраздзяленняў на другім месцы – у іх капілцы 11 узнагарод. 

 На днях пераможцаў і прызёраў спаборніцтва, якія рупяцца на палетках Сенненшчыны ад віцебскай інтэграцыйнай структуры, прама ў полі павіншавалі з перамогай. Дыпломы за подпісам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Міхаіла Прыдыбайлы, а таксама сертыфікаты на атрыманне грашовых прэмій ўручылі старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гутараў і старшыня Сенненскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Макаранка. Свае віншаванні ў адрас аграрыяў выказалі і Алена Юрынёнак, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы ААТ “Віцебскі мясакамбінат”,  і Ірына Федаровіч, старшыня прафсаюзнага камітэта прадпрыемства. Узнагароды атрымалі пяць механізатараў, у іх ліку Вадзім Цяцерка, які на трактары К-744Р4 з агрэгатам AMAZONE Citan 12001-C засеяў 2416 га. Гэта лепшы вынік на севе яравых збожжавых і зернебабовых культур, рапсу і кукурузы сярод механізатараў першай групы.

Голас Сенненшчыны

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern