
Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 4-13-47
Гарачая лінія: (02135) 4-12-96
Галынчык Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся 7 лістапада 1981 года ў вёсцы Ског Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. У 2004 годзе скончыў установу адукацыі ”Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт“ па спецыяльнасці ”эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве“.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2004 годзе ў якасці вядучага спецыяліста Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Сенненскім раёне.
З 2007 па 2013 год – вядучы эканаміст фінансавага аддзела Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.
У перыяд з 2013 па 2015 год – выконваючы абавязкі старшыні, старшыня Беліцкага сельскага выканаўчага камітэта.
З 2015 года прызначаны намеснікам старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.
З’яўляецца дэпутатам Сенненскага раённага Савета дэпутатаў.
